- глушэць
- глушэць
незак.
Становиться более глухим.Ноч цішэла і глушэла і цяжэй налягала на зямлю. Колас. Чым далей падаваўся я ў гэты лес, тым усё болей глушэла. Колас. Гул глушэў, аддаляўся. Арабей. Мясціна проста на вачах глушэла. Ягоўдзік.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.